Расцём беларусамі

З кожным годам паглыбляецца работа дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага  па адраджэнню нацыянальнай культуры і літаратуры, народных звычаяў і традыцый, вывучэнню гісторыі і мовы свайго народа. Таму няспынна вядзе сваю работу беларускамоўны праект для дзяцей “Расцём беларусамі”.

На цікавы і пазнавальны занятак, гульню-падарожжа, пад назвай “Зазірніце ў сад і агарод” завіталі вучні 1 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”.

У ходзе занятку дзеці замацоўвалі свае веды пра гародніну і садавіну, вывучалі іх назвы  на беларускай мове.  Навучэнцы з задавальненнем прымалі ўдзел у розных заданнях: разам з казачным героем Зайчыкам адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні  «Збяры бульбу», “Што ў боршч, што ў кампот?”, “Даскажы славечка”. Пашырыць веды пра садавіну і гародніну  дзеці змаглі пазнаёміўшыся з кнігамі  пра іх.

Прыязная і ветлівая атмасфера дапамагла дзецям с карысцю правесці час і атрымаць пазітыўныя эмоцыі.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake