Рамантык беларускай гісторыі

Уладзімір Караткевіч сваімі творамі ўпісаў сваё імя ў залаты фонд беларускай літаратуры і на доўгія гады, калі не навечна, стаў у людской памяці побач з самымі таленавітымі і адданымі сынамі роднага краю.

Усю творчасць Караткевiча можна з поўным правам назваць мастацкай этнаграфічнай энцыклапедыяй, бo ў ёй побыт, звычаі, традыцыi, легенды, песнi, кулiнарыя, буднi i святы беларускага наpода, яго душа. Ён быў аднолькава таленавiты амаль ва ўсіх лiтаратурныx жанрах.

У гэтым годзе 26 лістапада Беларусь адзначае 90-гадовы юбілей генія беларускай літаратуры. Да гэтай знакавай даты супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 8 імя Е. Полацкай падрыхтавалі віртуальную выстаўку “Рамантык беларускай гісторыі”

Выстаўка знаёміць з лепшымі і любімымі творамі пісьменніка: раманамі “Хрысос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, нарысам “Зямля пад белымі крыламі”, зборнікамі паэзіі.

Асобныя слайды прысвечаны У. Караткевічу – чалавеку: на фотаздымках перад намі паўстае ён сам у нечаканых абставінах, а таксама з роднымі і сябрамі, у час экспедыцый і вандровак па Беларусі.

Удзячная памяць суайчыннікаў увасоблена ў помніках, якія пастаўлены таленавітаму пісьменніку і паэту на радзіме ў Оршы і ў Віцебску.

Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з выстаўкай!

З іншымі віртуальнымі выставамі можна пазнаёміцца ​​ў раздзеле Ресурсы – Виртуальные выставки“.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake