Свет вачыма Караткевіча

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,

Хто забыў сваю мову – усё згубіў

Ул. Караткевіч

У гэтым годзе краіна святкуе 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, таленавітага сына беларускай зямлі, дзякуючы якому беларусы захапіліся сваёй гісторыяй.

Уладзімір Караткевіч стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва. За раман “Чорны замак Альшанскi” ён быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. З’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі СП БССР імя Івана Мележа за раман “Нельга забыць”, адзначаны ордэнам Дружбы народаў.

Творы аўтара адрозніваюцца яркімі вобразамі, захапляльным дынамічным сюжэтам. За майстэрства напісання і глыбіню адлюстравання праграмнымі для вывучэння ў школе сталі “Каласы пад сярпом тваiм”, “Дзiкае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гароднi”, “Сiвая легенда”. Многія творы Уладзіміра Караткевіча атрымалі другое жыццё ў кінематографе.26 лістапада ў  ЦГБ імя. М. Горкага прайшоў дзень памяці “Свет вачыма Караткевіча”, прысвечаны юбілею пісьменніка. Увазе чытачоў былі прадстаўлены відэафільм “На Беларусі Бог жыве”: віртуальнае падарожжа па мясцінах, кранальны верш “На Беларусі бог жыве”,  прагляд урыўкаў з мастацкіх кінафільмаў “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і інш.Да дня памяці на абанеменце была аформлена кніжная выстава “Рыцар зямлі беларускай”. Уладзімір Караткевіч “быў, ёсць, будзе” апосталам беларускай духоўнасці, сімвалам нацыянальнага духу Беларусі. І сёння ён застаецца адным з самых чытаемых беларускіх пісьменнікаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля