У гарадской бібліятэцы №4 ім. Б.М.Мікуліча адбылася літаратурная гадзіна «Ён жыў Беларуссю» да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Ул.Караткевіча. Размова з чытачамі была пра аднаго з самых яркіх і самабытных пісьменнікаў, перакладчыкаў і драматургаў Уладзіміра Сяменавіча Караткевіча. Дзецям быў паказаны фільм пра жыццё і творчасць таленавітага празаіка, а супрацоўніца бібліятэкі пазнаёміла больш падрабязна з некаторымі самымі цікавымі творамі. На жаль, лёс даў яму кароткае жыццё, але пасля сябе заставіў ён добрую і светлую памяць, а таксама цудоўныя творы. Дзецям спадабалася ў творах пісьменніка непадкупнасць, шчырасць і чалавечая высакароднасць. Напрыканцы літаратурнай гадзіны мы пачыталі яго вершы і паабяцалі звяртацца да творчасці Уладзіміра Караткевіча як мага часцей.
Дек 01 2020
Свежие комментарии