Поры года і прыродныя з’явы

Кожны месяц, кожны дзень года, нават раніца і вечар аднаго дня дораць нам розныя адчуванні, настрой, думкі. Прырода, яе стан, колеры, узоры – неад’емная частка нашага жыцця. Чалавек і прырода павінны жыць у сугуччы і суладдзі.

У любую пару года,

у пагоду, непагоду

слухай родную прыроду –

ты пачуеш галасы

таямнічае красы.  (Васіль Жуковіч)

На гадзіну  карыснай інфармацыі “Поры года і прыродныя з’явы” прыйшлі  вучні 1 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”, удзельнікі беларускамоўнага праекту “Расцём беларусамі!”

У ходзе занятку дзеці сустрэліся з чароўным светам прыроды, захапляліся яе маляўнічасцю, прыгажосцю, замацоўвалі свае веды пра кожную пару года, знаёміліся з назвамі месяцаў і з’явамі прыроды на роднай мове. Навучэнцы з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях “Калі гэта бывае?”, “Што пераблытаў мастак?”, складвалі мазайку “Поры года”, звярнуліся да літаратурных твораў на тэму прыроды, пор года.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню пачуцця любові да роднага краю і роднай мовы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля
snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake