Каляда, Каляда весяліцца грамада

Зіма — добры час для святаў. Так лічылі нашы продкі. А таму са снежня і аж да сярэдзіны студзеня ладзілі зімовыя святы — Каляды. Гэтага свята чакалі, да яго рыхтаваліся, таму і спраўлялі заўсёды шумна і весела.

Вось і супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага з радасцю прынялі ўдзел у святкаванні Каляд разам з удзельнікамі праекту “Расцём беларусамі”,  вучнямі 1 “А” класа  ДУА “Сярэдняй школы №9 г.Бабруйска”. Свята “Каляда, Каляда весяліцца грамада” пачалося з вельмі цікавай віктарыны, у якой бібліятэкар апытвала маленькіх гасцей, каб даведацца, наколькі знаёмы яны з традыцыямі народнага свята. Так, дзеці ўспомнілі, што на Каляды галоўнай стравай была куцця — каша, звараная з ячных круп, а галоўнай гераіняй «класічнага калядавання» была каза — сімвал урадлівасці.

Сюрпрызным момантам для дзетак стала з’яўленне на свяце Казы і сапраўднай Цыганкі, якая пагадала кожнаму пра яго будучыню і  пагуляла  з дзецьмі ў гульні “Бубен і “Пірог”. З задавальненнем вучні паглядзелі калядны лялечны спектакль “Лепшы падарунак”. Свята прайшло з пачастункамі, вельмі весела і цікава.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля