Адвечны свет зямлі

10 лютага у ЦГБ імя М. Горкага адбыўся літаратурны партрэт “Адвечны свет зямлі”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Івана Мележа.

Іван Паўлавіч – адзін з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя – падарыў беларускаму народу шмат таленавітых твораў, сярод якіх навелы і апавяданні, п’есы і раманы, дзённікі і артыкулы. Але, самай значнай і чытаемай рознымі пакаленнямі беларусаў, стала трылогія “Палеская хроніка”, у якой Мележ тонка і самабытна, як ніхто іншы, прадставіў беларускае Палессе і яго жыхароў.

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 4 курса УА “Бабруйскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж”.

Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра, пазнаёміла з цікавымі фактамі яго жыцця. Дзяўчаты з цікавасцю пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, паглядзелі электронную прэзентацыю і ўрыўкі з кінафільма “Людзі на балоце” і дакументальнага фільма “Выдатны майстр слова”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля