Гарадская бібліятэка № 8 імя Е. Полацкай прапануе сваім чытачам серыю літаратурных выставак “Сям’я і кніга. Аб’яднаныя чытаннем”. Кожны месяц наведвальнікі бібліятэкі будуць знаёміцца з новай выстаўкай, якая прысвячаецца жанчынам і мужчынам, братам і сёстрам, матулі і дзецям, захапленням і інтарэсам, якія ўласцівы членам сям’і. А з чаго пачынаецца сям’я? Зразумела, з кахання.
Першая літаратурная выстаўка-мазаіка “Славутыя гісторыі кахання” прысвечана каханню і самаму рамантычнаму святу, якое ва ўсім свеце адзначаецца 14 лютага – Дню святога Валянціна. У гэты дзень на працягу больш за 1500 гадоў мужчыны і жанчыны прызнаюцца адзін аднаму ў каханні.
Вершы паэтаў самых розных эпох і народаў прадстаўляюць паэзію кахання.
Я ў гонар ваш назваў у небе зорку –
І неба павышэла над зямлёй,
І аддзялілася святло ад змроку,
І змрок схаваўся пад валун змяёй. В. Шніп
Іншым часам паэтам і празаікам не трэба выдумляць гісторыі пра гэта вялікае пачуццё: само жыццё дае нам яго прыклады. Кнігі аб каханні Антонія і Клеапатры, Раксаланы і султана Сулеймана, Кацярыны Далгарукай і Аляксандра ІІ, Кацярыны ІІ і Рыгора Пацёмкіна, Марыны Владзі і Уладзіміра Высоцкага прадстаўлены на выставе. Сярод іх ёсць адна, у якой сабраныя лісты вялікіх мужчын да сваіх каханых – “Любовные письма великих людей”. Бетховен, Моцарт, Байран, Бальзак, Дзізраэлі і Напалеон даюць нам прыклады шчырага пісьма кахання.
«…Вся моя душа стремится к тебе, моя любовь окружает тебя, я живу одной лишь тобой…» – радок з пісьма англійскага паэта Р. Браунінга сваёй жонцы Э. Барэт. А Л. Бетховен адзначаў: «…Мысли мои летят к тебе, Бессмертная Любовь моя! Меня охватывает то радость, то грусть в ожидании того, что готовит нам судьба…»
Чакаем усіх, хто кахае і верыць у каханне.
Свежие комментарии