Бабруйшчына літаратурная

У кожнага народа няма большага скарбу, чым яго мова. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. На беларускай мове напісана шмат вершаў, казак, паданняў.  Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, бо гэта – наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне.

18 лютага ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара адбылася краязнаўчая гадзіна “Бабруйшчына літаратурная”, прысвечаная Дню роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага. На працягу дня карыстальнікі бібліятэкі знаёміліся з кнігамі, якія былі прадстаўлены на выставе “Чароўныя гукі роднай мовы”. Юныя чытачы прымалі ўдзел у конкурсе знаўцаў беларускай мовы “Сказаў як звязаў”, знаёміліся з творамі дзіцячых беларускіх пісьменнікаў, часопісам “Вясёлка”.

Прапануем вашай увазе прэзентацыю “Бабруйшчына літаратурная”, у якой ідзе гаворка пра нашых выдатных землякоў В.І.Дуніна-Марцінкевіча, М.Аўрамчыка, І.Шчаглову, С.Басуматраву і інш., якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню роднаму беларускаму слову.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля