Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!

18 лютага супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 4 ім. Б.М. Мікуліча для вучняў 3–га “Д” класа ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска” падрыхтавалі свята «Люблю цябе, зямлі бацькоўскай, слова!” Мерапрыемства ладзілася, каб яшчэ раз засяродзіць увагу маленькіх беларусаў да роднага слова. Дзякуючы прэзентацыі вучні адправіліся ў цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі, залюбаваліся яе краявідамі. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ў моўных гульнях і конкурсах. Спадабаліся дзецям інтэрактыўная гульня “Скарбонка роднай мовы”  і  тэст – гульня “Ахопак цікавых слоў”. Гэта яшчэ і яшчэ раз паказала, што дзеці ведаюць і з павагай адносяцца да  роднай мовы. А найбольшую цікавасць у дзяцей  вызвала моўная віктарына “Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю”. Скончылася свята тэатралізаваным прадстаўленнем беларускай казкі “Каза- манюка”.

Спадзяемся, што свята, якое мы прысвяцілі роднай мове, нікога не пакінула абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх асноўнае, што трэба ведаць і любіць “зямлі беларускай слова”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля