Родная мова – крыніца празрыстая

Супрацоўнікі ДБ №5 да Міжнароднага дня роднай мовы і з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці правялі гадзіну беларусазнаўства “Родная мова – крыніца празрыстая”. Вядучыя нагадалі, што мова – частка нацыянальнай і гістарычнай спадчыны кожнага народа, і дзякуючы мове працягваюць існаваць яго векавыя традыцыі і духоўныя здабыткі. Падчас мерапрыемства кемлівыя знаўцы роднай мовы мелі магчымасць паўдзельнічаць у “моўных” конкурсах і гульнях, успомніць беларускія прыказкі і прымаўкі ў конкурсе “Скарбонка жыццёвай мудрасці”, паспрачацца ў веданні роднага слова ў гульні “Размаўляем па-беларуску”. Кніжная выстава “І прыгожа л’ецца па прасторы слова беларускае маё” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі асалоду ад мілагучнасці роднай мовы, слухаючы вершы і аўтарскія песні ў выкананні Ляпко Ц.А. Мерапрыемства дазволіла ўсім удзельнікам пераканацца, што  родная мова – бясцэнны  скарб, які ўсе мы павінны шанаваць і берагчы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля