Любі, шануй  і ведай роднае слова

20 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна правялі гульню-віктарыну «Любі, шануй  і ведай роднае слова» для навучэнцаў 6 «А» класа ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска».

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, выхавання ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і была арганізавана гэтая сустрэча.

Пасля невялікай размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, этапаў развіцця беларускай мовы і неабходнасці захавання яе сёння, пачалася гульнёвая частка мерапрыемства. Дзеці змаглі не толькі прадэмастраваць цудоўныя веды беларускай мовы, але і пашырыць іх, прыняўшы ўдзел у конкурсах: «Як гэта гучыць па-беларуску?», «Паэтычны батл», «Інтэлектуальная азбука», «Роднай мовы пералівы», «Маё любімае слова на роднай мове».

Гэтая  сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы і, безумоўна, не пакінула нікога абыякавым. Усе прысутныя яшчэ раз адчулі: якая мілагучная, прыгожая родная мова  і яе трэба любіць і шанаваць, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа і яе сучаснасць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля