Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі № 4 ім. Б.М. Мікуліча для вучняў 2-га “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска” правялі літаратурны ўрок ”Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду! ”
У кожнага чалавека ѐсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве, любіць родную прыроду, свой народ, любіць сваю родную мову і песні свайго народа. З самага ранняга дзяцінства мы вучымся любіць сваю Радзіму. Разам са словамі “маці” і “бацька” мы вымаўляем словы – “наша вуліца”, “наш горад” і “наша краіна”. Наша – гэта значыць ―родная, свая. Сёння дзеці змаглі пачуць пра нашу родную краіну, пра хараство яе прыроды, пра славутых дзеячоў нашай Бацькаўшчыны. Гучалі песні і вершы на беларускай мове пра нашу цудоўную краіну – Беларусь! А любоў да Айчыны, гонар за свой край не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца. Самым адметным было знаёмства з самабытнымі традыцыямі беларусаў. Сёння мы разам з дзецьмі адчынілі таямніцы роднага краю.
Свежие комментарии