Скарбы сялянскай хаты

Важна, каб маладое пакаленне цікавілася мінулым і сучасным сваёй зямлі, сваімі славутымі зямлякамі, вучылася любіць і захоўваць спадчыну сваіх продкаў. З гэтай мэтай, у рамках Года народнага адзінства, 1 сакавіка студэнты 2-га курса 4 групы ДУА “БДГЭПТК” прыйшлі на ўрок беларускай культуры “Скарбы сялянскай хаты”. Урок адбыўся ў кутку “Сялянская хата”, які створаны пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя. М. Астроўскага. Студэнты пазнаеміліся з бытам старажытных беларусаў, з рэчамі хатняга ўжытку, прыладамі працы. З захапленнем удзельнічалі ў конкурсе “Хто ў хаце гаспадар?”, малолі муку драўлянымі жорнамі, патаўклі паветра ў маслабойцы. Заглянуўшы ў распісны куфар, дзяўчаты змаглі даведацца з чаго складаўся пасаг маладой дзяўчыны ў даўнія часы. З захапленнем адзін са студэнтаў  прымераў народнае адзенне беларускага селяніна.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля