Каб жыла культура продкаў

4 сакавіка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі №4 ім.Б.М.Мікуліча правялі этнаграфічны час “Каб жыла культура продкаў” для дзяцей 2 “Б” класа ГУО “Сярэдняя школа №31 г. Бабруйска”.

Духоўным багаццем, якое мы атрымалі ў спадчыну ад продкаў, можна ганарыцца перад усім светам і, каб захаваць сваю самабытнасць, неабходна зберагчы і перадаць будучым пакаленням гэта багацце. А багацце гэта – народныя святы, абрады і звычаі. Сёння хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з традыцыйнымі веснавымі святамі беларускага календара: ”Гуканне вясны”, “Масляніца”і др.святы. Бо лічылася, што вясна- гэта  сімвал чысціні і прыгажосці. Дзеці весяліліся, гулялі ў розныя беларускія гульні, слухалі песні.А асабліва спадабалася ўдзельнічаць у імправізаванай казцы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля