Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства  продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне. Лічыцца, што пасля мовы, народнае адзенне –  найважнейшая этнічная прыкмета. Так для дзяцей з ДУА “Яслі-сад №18 г. Бабруйска”  у межах дзіцячага праекта «Я – маленькі беларус» супрацоўнікі ГБ №16 правялі гульню «Упрыгож кашулю хлопцу і сукенку для дзяўчынкі».  У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра асноўныя  віды і састаўныя часткі, каларыстычныя і арнаментальныя асаблівасці беларускіх касцюмаў. Асаблівую цікавацць у дашкольнікаў выклікала творчае заданне, дзе яны самі паспрабавалі упрыгожыць адзенне беларускім арнаментам. На прыканцы занятка бібліятэкар прачытала верш М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі».

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля