Мой край завецца Беларуссю

На планеце Зямля вельмі шмат краін. Але адна з іх асаблівая. У гэтай краіны прыгожае і светлае імя – Беларусь.

Адправіцца ў краязнаўчае падарожжа па нашай краіне пад назвай “Мой край завецца Беларуссю” змаглі вучні 1 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска”.

Па карце-схеме маршруту дзеці пабывалі на такіх станцыях як: “Знакі і сімвалы нашай краіны”, “Мой горад Бабруйск”, “Прыродныя сімвалы Беларусі”, на якіх  яны пазнаёміліся з дзяржаўнай сімволікай Беларусі, з легендамі ўзнікнення нашага горада, а таксама з жывёламі-сімваламі і раслінамі-сімваламі. Пагулялі ў вясёлую гульню “Збяры бульбу” і “Гарады”.

Дзеці сваімі ведамі даказалі, што вартыя насіць званне “Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля