Прафесіі дарослых

На чарговым занятку, удзельнікі праекту “Расцём беларусамі”, што працуе пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага,  вялі гаворку пра тое, што з’яўляецца вельмі важным у жыцці кожнага чалавека – пра прафесіі. Гульня – падарожжа “Прафесіі дарослых” пазнаёміла дзяцей з прафесіямі дарослых, а галоўнае з тым, як яны гучаць на нашай роднай мове – беларускай. Цырульнік, кухар, маляр, выхавальнік – словы зусім не знаёмыя дзецям. На занятку дзеці пазнаёміліся з новымі для іх словамі, адгадвалі загадкі, гулялі ў гульні “Хто чым займаецца?”, “Адгадай прафесію”, “Самая-самая” і т.д. Вучні зрабілі вывад, што ўсе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя. Кожны напісаў на далоні з паперы  кім хоча быць у будучыні.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля