Бяздоннае багацце

Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну – вусную народную творчасць. Беларускі фальклор – адзін з самых багатых у славянскім свеце. Ён насычаны педагагічным вопытам і народнай мудрасцю. На аснове народнага фальклору быў створаны велізарны пласт этыка-педагагічных ідэй: павага да старэйшых, працавітасць, талерантнасць, добразычлівасць, памяркоўнасць да чужога меркавання. Менавіта аб ўсім гэтым дазналіся вучні 5 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”, якія завіталі ў дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага на час беларускага фальклора “Бяздоннае багацце”.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з асаблівасцямі фальклору Беларусі, з фальклорнымі творамі, правяла віктарыну, загадала загадкі. Школьнікі зрабілі вывад, што вельмі важна вывучаць спадчыну свайго народа, цаніць сваё мінулае.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля