Пад сямейным кніжным парасонам

15 мая ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень сям’і. Гэта свята было заснавана Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе для таго, каб прыцягнуць увагу грамадства да праблем сям’і.

Сям’я – гэта важнейшы асяродак для захавання і перадачы ад пакалення да пакалення нацыянальных традыцый, культурных каштоўнасцей, яна падтрымлівае дзяцей, старых і інвалідаў. Людзі, для якіх сям’я – галоўная каштоўнасць у жыцці, стараюцца прытрымлівацца пэўных маральных асноў, якія ўмацоўваюць згуртаванасць, давер і любоў дамачадцаў. Правядзенне Міжнароднага дня сям’і спрыяе павышэнню статуса сям’і і садзейнічае лепшаму разуменню яе надзённых праблем і патрэбнасцяў.

Гарадская бібліятэка № 8 імя Еўфрасінні Полацкай працягвае знаёміць сваіх чытачоў з серыяй літаратурных выставак “Сям’я і кніга. Аб’яднаныя чытаннем”. Да свята сям’і супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную выстаўку-мазаіку “Пад сямейным кніжным парасонам”. На выстаўцы размясціліся кнігі, якія прыцягнуць увагу ўсіх членаў сям’і: гэта мастацкія творы для мамы і таты, для дзяцей рознага ўзросту, іх бабуль і дзядуль. Маладым сем’ям прапанаваны творы аб тым, як стварыць і захаваць шчаслівую сям’ю, кнігі напісаныя вядомымі навукоўцамі і святарамі.

         Гарадская бібліятэка № 8 імя Е. Полацкай чакае сваіх чытачоў: мам і тат, дзетак малодшага школьнага ўзросту, падлеткаў, юнакоў, іх бабуль і дзядуль – для чытання і абмеркавання шырокага кола літаратуры пра сям’ю.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля