Пад стрэхамі прашчураў

Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа-зерне
Рассявалі чорнай жменяй…
Трэба ведаць, што зазналі,
Як на пана працавалі…
Трэба ведаць і пра тое,
Апраналі што? Якое?..

Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. А. Астроўскага запрасілі ў этнаграфічны пакой “Сялянская хата” на экскурс у мінулае “Пад стрэхамі прашчураў” дзяцей з школьнага лагеру “Дружба” ДУА “Гімназія №3 г. Бабруйска”, каб расказаць як жылі нашы дзяды, прадзеды, чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як яны  вялі сваю гаспадарку.

Маленькія госці з захапленнем слухалі, як у ранейшыя часы выраблялі масла, чаму нельга было шумець у хаце, калі пячэцца хлеб, даведаліся, якія выслоўі склаў беларускі народ пра сваю паўсядзённую ежу.

Дзякуючы мерапрыемству дзеці змаглі лепш даведацца пра побыт сялян мінулага стагоддзя, пазнаёміцца з народнымі традыцыямі, прыкметамі і звычаямі, а таксама паспрабавалі малоць муку жорнамі, качаць бялізну, узважваць бязменам, а сучасныя моднікі прадэманстравалі беларускае народнае адзенне.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля