“І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…”

Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Да 139-й гадавіны з дня нараджэння Янкі Купалы і ў рамках Рэспубліканскай акцыі, у бібліятэках города прайшоў дзень купалаўскіх чытанняў “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…”.

Так, у гарадской бібліятэцы №7 ім. А.А.Шагенцукава была падрыхтавана і прайшла для чытачоў бібліятэкі літаратурная гадзіна “Талент шчыры,чалавечны”. Юныя чытачы с захапленнем пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Купалы,чыталі вершы, адказвалі на пытані віктарыны, а таксама з цікавасцю праглядзелі відэафільм “Мой любімы паэт – Янка Купала”.

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай да гэтай даты разгорнута літаратурная выстава “У храме Купалавага слова”. Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым шляхам паэта і яго творчасцю. Постэры, прысвечаныя Янку Купале, знаёмяць чытачоў бібліятэкі з яго бацькамі і мясцінамі, дзе нарадзіўся паэт, з хрэстаматыйнымі вершамі розных часоў, першымі зборнікамі паэзіі. Драматычным творам: “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя” – прысвечаны тры постэры. Тут змешчаны здымкі вокладак п’ес, праграмкі і сцэны са спектакляў Акадэмічнага нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы. Прыцягваюць увагу кнігі, выдадзеныя ў розныя гады: факсімільнае выданне першага зборніка паэта “Жалейка”, “А хто там ідзе?”, якая змяшчае знакаміты верш на 82-х мовах свету, зборнік “Вершы і паэмы”, прызначаны да 100-гадовага юбілею Янкі Купалы і аздоблены выдатнымі ілюстрацыямі мастака Міхаіла Басалыгі. Акрамя твораў самога паэта на выстаўцы прадстаўлены энцыклапедыі для дарослых і дзяцей, кнігі беларускіх пісьменнікаў У. Ліпскага і А. Лойкі пра Янку Купалу.

139-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы было прысвечана правядзенне ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара літаратурнай гадзіны “Застанецца ў стагоддзях” для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Бабруйска”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб жыццёвым і творчым шляху Янкі Купалы, аб наведванні паэтам Бабруйска, праглядзелі ўрыўкі з відэафільма “Янка Купала”. Цікавасць у моладзі выклікала знаёмства з кнігамі, якія былі прадстаўлены на бібліятэчнай выставе  “Гордасць зямлі беларускай”.

У дзіцячай бібліятэцы № 5 адбылася літаратурная гадзіна “Жыве ў народзе імя пясняра”. У ходзе мерапрыемства  удзельнікам  была  прадстаўлена слайд-прэзентацыя “Пад небам Купалы”, якая распавядала пра жыццёвы і творчы шлях  пісьменніка. Шмат увагі было звернута на дзіцячыя гады Я.Купалы, на  мясціны, дзе нарадзіўся і рос будучы пясняр роднага краю, таксама  школьнікі  даведаліся ,чаму Янка Луцэвіч стаў звацца Янкам Купалам. Вучні актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Купаліяна”, узгадвалі вершы знакамітага  земляка, знаёміліся з кніжнай выставай “Слова Купалы”, на якой  былі прадстаўлены  творы  таленавітага  пісьменніка.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага адбылася літаратурная гасцёўня “Запрашаем да Купалы”. Пад час віртуальнага падарожжа дзецям былі паказаны родныя мясціны паэта, юныя чытачы наведалі літаратурны музей у Вязынцы, даведаліся аб дзяцінстве беларускага класіка. З цікавасцю дзеці прайшлі пуцявінамі жыцця і творчасці Янкі Купалы. Гучала цудоўная беларуская мова, бібліятэкар чытала вершы Янкі Купалы. А напрыканцы, ўдзельнікі літаратурнай гасцёўні, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Янка Купала: пясняр зямлі беларускай”, з яго літататурнай спадчынай, пагдядзелі сюжэты і паслухалі песні, пакладзеныя на вершы славутага песняра, у выкананні беларускіх спевакоў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля