Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для дзяцей, адпачываючых у аздараўленчым лагеры  з дзённым  знаходжаннем  дзяцей і падлеткаў “Сонейка” на базе клуба “Космас”  ДУА “Цэнтар  дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт” г. Бабруйска”,  адбыўся урок беларускай культуры “Што стварылі стагоддзі і захавалі нашы продкі”.  Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з побытам, абрадамі і традыцыямі беларускага селяніна  ў старажытныя часы. Увазе дзяцей была прапанавана выстава саматканых ручнікоў “Па ручніку, што ткала маці я пазнаю сваю Радзіму”. Працаўнікі бібліятэкі расказалі  дзецям,  якую ролю  на працягу  жыцця  беларуса  адыгрываў  ільняны  ручнік. Адбыўся паказ – дэманстрацыя народнага адзення.  З вялікай ахвотай хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе “Хто ў хаце гаспадар?” на лепшага майстра абуваць лапці, намалоць драўлянымі жорнамі  мукі,  пакачаць качолкамі ільняныя ручнікі. Вельмі важна, каб маладое пакаленне шанавала тое,  што засталося ў спадчыну  ад  продкаў, вучылася любіць і берагчы гісторыю свайго народа.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля