Слова роднае – вечнасці след

Да Дня беларускага пісьменства і друку ва ўстанове культуры “Цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска” с 1 верасня па 7 верасня будзе праходзіць Тыдзень беларускага пісьменства і друку “Слова роднае – вечнасці след”.

У рамках Тыдня пройдзе шмат цікавых мерапрыемстваў і выставак; гістарычнае падарожжа “Шлях друкаванага слова” (гарадская бібліятэка №4 імя Б.М.Мікуліча), літаратурна-музыкальная праграма “Слова да слова, радок да радка” (цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага), выстава-прагляд “Гісторыя беларускай кніжнасці” (цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя А.П. Гайдара). Напрыклад,ў гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай пройдзе інтэлектуальны марафон “Пытанні старажытнасці – адказы сучаснасці”. Наведвальнікі бібліятэкі змогуць пазнаёміцца з прэзентацыей “Ад літары да кнігі”, дзякуючы якой даведаюцца пра гісторыю пісьменнасці ад рукапісных фаліянтаў да друкаваных кніг Францыска Скарыны. Чытачы змогуць пагартаць факсімільныя выданні такіх унікальных кніжных помнікаў, як “Тураўскае Евангелле”, “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, “Слуцкае Евангелле” і інш.

Далучыцца да роднай мовы, прайсці інтэлектуальныя гульні, мовазнаўчыя віктарыны можна наведаўшы урок ведаў “Веліч і мудрасць старажытнага слова” ў дзіцячай бібліятэцы №5.

Маленькія чытачы разам з бібліятэкарам гарадской бібліятэкі №16 адправяцца ў падарожжа, але не па гарадах і краінах, а ў мінулае. Даведаюцца, як развівалася славянскае пісьменства, паспрабуюць свае сілы ў цікавых гульнях пра беларускі алфавіт, напішуць свае імёны на гліняных таблічках. Напрыканцы пазнавальнай праграмы “Ад глінянай таблічкі да друкаванай старонцы” дзяцей чакае прагляд мультфільма пра беларускіх асветнікаў.

У цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А.П.Гайдара пройдзе гістарычны экскурс “Дарога да святыняў друкаванага слова”. Увазе гасцей мерапрыемства будзе прапанавана прэзентацыя “Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята”. Асаблівая ўвага будзе нададзена Францыску Скарыне, асоба якога займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячаў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Сэнс усёй сваёй дзейнасці ён бачыў у служэнні народу. Скарына імкнуўся далучыць суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі. Таксама і ў гарадской бібліятэцы №7 імя А.А. Шагенцукова культурна-асветніцкі  экскурс  “1517г. Пачатак эпохі беларускага кнігадрукавання” прысвечан знакамітаму  асветніку.

Пазнавальная гадзіна “Вітаем кніжку беларускую” дапаможа чытачам дзіцячай бібліятэкі №6 імя М. Астроўскага пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі святкавання Дня беларускага пісьменства, прасачыць шлях, які прайшла кніга на беларускай зямлі, бліжэй пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю беларускіх асветнікаў.

Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі імя А.С.Пушкіна прапануюць наведаць кніжны экспрэс “Нашчадкам слова застаецца”, на якім будзе экспанавацца літаратура па гісторыі ўзнікнення і развіцця беларускай мовы, пісьменства і кнігадрукавання.

Бібілятэкі города запрашаюць усіх неабыякавых да беларускага друкаванага слова, нацыянальнай гісторыі і культуры наведаць нашы мерапрыемства, даведацца пра  гістарычныя і культурныя набыткі беларусаў, адчуць гонар за сваіх продкаў, узбагаціць свае веды.

Тэлефоны для даведак:

ЦГБ ім. М.Горкага – (0225) 721890;

ГБ ім. А.С.Пушкіна – (0225) 721687;

ГБ №4 ім. Б.Мікуліча – (0225) 767284;

ГБ №7 ім. А.Шагенцукава – (0225) 763085;

ГБ №8 ім. Е.Полацкай – (0225) 796488;

ГБ №12 (0225) – 772921;

ГБ №16 (0225) – 727194;

ЦДБ ім. А.Гайдара – (0225) 726632;

ДБ №5 – (0225) 726451;

ДБ №6 ім. М.Астроўскага – (0225) 720616.

 

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля