Каб мова родная гучала…

16 верасня напярэдадні Дня народнага адзінства у ЦГБ імя М. Горкага для навучэнцаў 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” праведзены час паэзіі “Каб мова родная гучала…”.

Беларуская мова з’яўляецца адным з галоўных атрыбутаў прыналежнасці людзей да беларускай нацыі, яго адметнасці ад іншых народаў. Яна займае пачэснае месца сярод іншых сучасных моў. Адзначаецца, што па мілагучнасці беларускую мову можна параўнаць з італьянскай, асабліва, калі яна гучыць з вуснаў прафесіяналаў.

І настаўнікі, і бібліятэкары рэгулярна займаюцца адной агульнай справай: папулярызацыяй нашай роднай мовы, узбагачэннем моўнага запасу школьнікаў. Каб мова родная гучала, трэба звяртацца да лепшых твораў беларускай літаратуры.

Падчас мерапрыемства маладыя людзі даведаліся аб гісторыі новага свята, пазнаёміліся  з экспазіцыяй, прысвечанай Дню народнага адзінства. Найбольшую зацікаўленасць вызвалі старыя пажоўклыя газеты (1921 – 1939гг.), перыядычныя выданні Заходняй Беларусі, як сведкі гісторыі таго часу, калі беларускія землі былі падзелены.

Галоўны акцэнт быў зроблены на творчасці нашага земляка В. І. Дуніна-Марцінкевіча, бо менавіта ён адзін з першых зрабіў беларускую мову сваёй рабочай мовай, у той час, калі яна была забаронена.

Узгадалі таксама творчасць яшчэ аднаго аўтара (магчыма не так вядомага, як Дунін-Марцінкевіч) Альгерда Абуховіча, які нарадзіўся у маёнтку Калацічы (зараз вёска Калацічы Глускага раёна) і заняў пачэснае месца сярод прадстаўнікоў новай беларускай літаратуры 19 стагоддзя.

Гучалі прыгожыя вершы Святланы Басуматравай і іншых беларускіх паэтаў.

Каб мова родная гучала, трэба часцей на ёй размаўляць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля