З любоўю да роднага краю

8 кастрычніка супрацоўнікі гарадской бібліятэкі  №4 імя Б.М.Мікуліча  для вучняў  4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №32 г. Бабруйска”  падрыхтавалі літаратурны час “З любоўю да роднага краю”. Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць  як мага больш і ў  гэтым  нам дапамагаюць кнігі, фільмы і нашы мерапрыемствы, бо яны  пашыраюць веды аб родным краі.  Сёння мы з дзецьмі  не толькі пагаварылі  пра хараство  беларускай прыроды і  славутых людзей нашай старонкі, але і пра   беларускія   звычаі і традыцыі. Вучні чыталі вершы пра сваю Радзіму.

Для дзяцей былі падрыхтаваны цікавыя заданні, каб не сумавалі, а з карысцю правялі час .Удзел у гульнях “З якога дрэва лісток” і   “Збяры букет” стварыў  радасны настрой. А віктарына “Хто лепш ведае свой край” паказала, што дзеці добра ведаюць свой край і цікавяцца сваёй славутай гісторыяй. Напрыканцы  сустрэчы дзеці спявалі  беларускія песні і з бадзёрым настроем пайшлі дадаму.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля