Я вечны парастак Радзімы

Магілёўшчына – радзіма многіх вядомых дзеячоў культуры. Сярод іх кампазітар, народны артыст Беларусі Валерый Кірылавіч Іваноў. Вядомасць прыйшла да яго пасля кінастужкі “Тихие троечники”, саундтрэк з якой “Ты, да я, да мы с тобой”  добра вядомы кожнаму.

Валерый Іваноў пры жыцці часта наведваў сваё роднае мястэчка Глуск, дзе нарадзіўся 4 студзеня 1948 года. У той час, калі вакол Бабруйска яшчэ не было кальцавой дарогі,  шлях на малую радзіму нязменна праходзіў праз горад на Бярэзіне, дзе ў Валерыя Кірылавіча было шмат знаёмых і сяброў. Таму многія бабруйчане добра памятаюць сустрэчы з таленавітым кампазітарам.

14 кастрычніка ў ЦГБ імя М. Горкага адбыўся час памяці пад назвай “Я вечны парастак Радзімы”, удзельнікамі якога сталі навучэнцы УА “Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”. Маладыя людзі з цікавасцю паслухалі песні, даведаліся пра сям’ю В. Іванова, яго жонку – трохразовую чэмпіёнку па фехтаванні на рапірах Алену Бялову, пра іх знаёмства і добрыя сямейныя адносіны. Менавіта ёй прысвяціў кампазітар свой “Романтический вальс”.

Аўтар музыкі песен “Гуляць дык гуляць”, “Каханая” і іншых хітоў беларускі кампазітар Валерый Іваноў пайшоў з жыцця 15 кастрычніка 2020 года, але гучаць яго песні і жыве памяць.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля