Падарожжа ў краіну звяроў і птушак восенню

Замацаваць уяўленні дзяцей пра змены, што адбываюцца ў прыродзе восенню, ўзбагачаць слоўнік беларускімі словамі і ўменне звязна выкладаць думкі на беларускай мове – з гэтай мэтай у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага прайшла пазнавальная гадзіна “Падарожжа ў краіну звяроў і птушак восенню” для ўдзельнікаў праекта “Расцём беларусамі”. Вучні з цікавасцю знаёміліся з тымі з’явамі прыроды, якія адбываюцца восенню, з назвамі звяроў і птушак на беларускай мове, з іх вобразам жыцця ў гэтую пару года. Восеньскія загадкі, гульні “Лясныя дарункі”, “Адгадай птушку”, “Восень у лесе”,фотакрыжаванка “Беларускія звяры” прыйшліся даспадобы дзецям. А колькі займальных твораў існуе пра восень, з імі змаглі пазнаёміцца дзеці, дзякуючы кніжнай выставе “Чараўніца Восень” і, гэтым самым, пашырыць свае веды па вывучэнню беларускай мовы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля