Чытанне Дуніна-Марцінкевіча – гэта свята

Кастусь Цвірка пісаў: “Чытанне Дуніна-Марцінкевіча – гэта свята. Бо яго творы мы ўспрымаем, як пісьма з 19 стагоддзя. Яны – жывыя сведкі часу…”

І такое свята адбылося 20 лістапада ў ЦГБ імя М. Горкага, у гэты дзень у чытальнай зале чыталі Дуніна-Марцінкевіча.

Пісьменнік пражыў яскравае жыцце, насычанае рознымі цікавымі падзеямі. Было у яго і каханне, і сур’ёзная работа, літаратурная і асветніцкая дзейнасць, была любоўная інтрыга, таленавітыя дзеці, школка для простых людзей у фальварку Люцынка, аматарскі тэатральны гурток, дзе сам Дунін-Марцінкевіч таленавіта выконваў ролю Навума Прыгаворкі. І ўсё гэта адбывалася, цяжка ўявіць, амаль два стагоддзі таму назад.

Але самае галоўнае – пісьменнік пачаў пісаць на беларускай мове ў той час, калі яна была забаронена.

“Пінская шляхта”, “Ідылія”, хто ж з беларусаў не ведае гэтыя п’есы. Але ёсць і мала вядомы Дунін-Марцінкевіч. Напрыклад, такія яго вершы, як “Маць і дзіця” і філасофскі верш “Што нашае жыццё…”, у якіх пісьменнік узвышае такія маральныя якасці, як вера ў Бога і каханне.

Значыць, нам каханне трэба,

Каб знайсці дарогу ў неба.

Прапануем вашай ўвазе відэасюжэт “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы…”

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля