Стравы нашых продкаў

Выдатна, калі адраджаюцца і падтрымліваюцца традыцыі беларускага народа. Са школьных гадоў дзеці бачаць, чуюць і самі ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, звязаных з беларускай культурай, побытам, кухняй.

На гадзіну беларускай культуры “Стравы нашых продкаў”, якая адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага, былі запрошаны вучні 6 “А” класу ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”. Якія стравы рыхтавалі нашы продкі? Як яны называліся і як рыхтаваліся? У якіх абрадах іх ўжывалі беларусы? Якія існавалі правілы паводзін за сталом? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі гадзіны беларускай культуры. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарынах, паглядзелі фрагменты з цыклу відэафільмаў “Гісторыя беларускай страўні» і пачаставаліся стравамі беларускай кухні. Сакавітая, апетытная, сытная беларуская ежа без сумненняў спадабалася ўсім.

1 комментарий

  1. Хорошие фото!!!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля