Кніжны востраў у лабірынце ведаў

У 2022 годзе наша краіна будзе адзначаць 505-годдзе беларускага кнігадрукавання. З гэтай нагоды ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай  для вучняў 3 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска” распачаўся беларускамоўны культурна-асветніцкі праект “Кніжкіна гісторыя”. На першым занятку, які называўся “Кніжны востраў у лабірынце ведаў” дзеці зрабілі вандроўку ў мінулае бібліятэк, пазнаёміліся са знакамітымі бібліятэкамі Старажытнага Усходу, Антычнасці, Сярэднявечча, бібліятэкай Полацкага княства, самай галоўнай бібліятэкай нашай краіны сёння – Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, а таксама з цікавымі і арыгінальнымі бібліятэкамі свету. У другой частцы мерапрыемства дзеці разгадалі віктарыну “Назаві па-беларуску”, перакладаючы на родную мову словы, якія датычацца кніжнай і бібліятэчнай справы. І пагулялі ў інтэрактыўную гульню “Бібліятэкар і чытач”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля