Аб чым расказаў экспанат з дзедавай хаты

Гісторыя – гэта памяць, нашы карані, але гэта наша сучаснае і будучае. Народ, які не зберагае свае традыцыі, не клапаціцца аб іх захаванні і ўзбагачэнні, паступова страчвае гістарычную памяць і нацыянальную самасвядомасць, губляе самабытнасць і непаўторнасць.

9 чэрвеня вучні школьнага лагеру “Дружба” ДУА “Гімназія №3 г. Бабруйска” зрабілі экскурс у мінулае “Аб чым расказаў экспанат з дзедавай хаты”. Экскурс адбыўся ў кутку “Сялянская хата”, які  створаны пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя. М. Астроўскага. Дзеці пазнаеміліся з бытам старажытных беларусаў, з рэчамі хатняга ўжытку, прыладамі працы. Вучні даведаліся аб сімвалічным значэнні “чырвонага кута” і абрадавай ролі печы. Зазірнуў у распісны куфар дзеці даведаліся які пасаг давалі бацькі дачцы ў старажытныя часы, калі яна выходзіла замуж. З захапленнем удзельнічалі ў конкурсе “Хто ў хаце гаспадар?”, дзе змаглі пакачаць качолкамі  ільняныя ручнікі, намалоць мукі драўлянымі жорнамі і прымерыць народнае адзенне беларусаў. Усіх удзельнікаў экскурса гаспадыня пачаставала духмяным хлебам.

Важна, каб  падрастаючае пакаленне цікавілася мінулым і сучасным сваёй зямлі, сваімі славутымі зямлякамі, вучылася любіць і захоўваць спадчыну сваіх продкаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля