Рубрика: Мая мова – беларуская. Навіны

Гучы, родная мова!

У Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя А. П. Гайдара адбыўся урок “Гучы, родная мова!” для вучняў 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Бабруйска”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе знаўцаў беларускай мовы “Гавары са мной па-беларуску”: рабілі пераклады, выпраўлялі памылкі, заканчвалі прыказкі. Увазе дзяцей быў прадстаўлены часопіс “Вясёлка”, у якім у рубрыцы “Урокі мовы” былі прапанаваны цікавыя заданні, загадкі і задачкі, з дапамогай якіх вучні разам засвойвалі моўныя практыкаванні. Пазнавальнай для рабят атрымалася гутарка каля кніжнай паліцы “У пошуках кніжных скарбаў”, дзе былі прадстаўлены творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Завяршыўся урок паказам прэзентацыі “Мы – беларусы”.

Родная мова – жыцця аснова

20 лютага ў рамках анлайн-праекта «Мая мова – беларуская» у ЦГБ имя М. Горкага праведзены час краязнаўства «Чытаем родны кут як кнігу», падчас якога навучэнцы УА “Бабруйскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж” праслухалі цікавую інфармацыю па літаратурнаму краязнаўству.

21 лютага адбылася музычна-паэтычная праграма “Родная мова – жыцця аснова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі розных пакаленняў: дарослыя, вучні УА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска”, а таксама навучэнцы УА “Бабруйскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”. Атрымаўся сапраўдны дыялог пакаленняў, усім аднолькава цікава было паслухаць вершы бабруйскіх паэтаў, а таксама песні ў выкананні ансамбя “Ретро”.

Выказваем словы падзякі ўсім удзельнікам нашай сустрэчы, асабіста таленавітаму і самабытнаму калектыву “Ретро”. Лірычныя песні дапамаглі адчуць прыгажосць беларускай мовы, матчынай мовы. Як заўсёды, прыгожа гучалі песні ў выкананні Людмілы Канстанцінавай, Мікалая Савіцкага, Віктара Карагіна. Рэпертуар быў вельмі разнастайны: “Зіма-чараўніца” на вершы В. Дудко, “Каханка” на словы С. Карбоўскага, песні на словы Т. Кавальчук. Цікава гучалі такія незвычайныя для маладога пакалення музычныя інструменты, як губны гармонік і мандаліна. Прыйшліся да спадобы вершы В. Дудко, якія яна прысвяціла і дзецям, і дарослым.

Спадзяёмся, што праведзены ў бібліятэцы час, будзе карысным для ўсіх ўдзельнікаў нашай сустрэчы.

Мая родная мова – беларуская

У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры.

21 лютага для вучняў 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа  №4 г. Бабруйска” у дзіцячай бібліятэцы  №6 імя. М. Астроўскага прайшло свята роднай мовы “Да роднай мовы крок зрабі”.

Вядучая, пераапранутая ў беларускае народнае адзенне, расказала дзецям аб тым, што наша родная беларуская мова прайшла доўгі і складаны шлях свайго развіцця, пазнаёміла з навінкамі беларускай дзіцячай літаратуры. Вучні чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, К. Буйло, слухалі беларускія паданні і казкі. На свята завітала сама спадарыня Мова. Яна правяла для вучняў конкурс “Адгадай казку” і даведалася хто ж самы лепшы знаўца беларускай казкі і конкурс “Прыказкі і прымаўкі”. Дзеці з цікавасцю прынялі ўдзел у гульні “Чароўны куфэрак”.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным, пазнавальным!

Роднай мовы гук чароўны

Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Як хороша гучыць: матуля,  каханне, суніцы, залатыя лісцікі на дрэвах… Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Да Мiжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў ГБ №16 для вучняў 5 “Б” і 5 “Г” класаў ДУА “Сярэдняя школа №28 г. Бабруйска” прайшоў  літаратурна-музычная гадзіна “Роднай мовы гук чароўны”. Пачалося свята з размовы пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы. А таксама пра неабходнасць яе захавання. Потым праводзіліся  конкурсы і гульні каб выявіць лепшага знаўца беларускай мовы. Вучні слухалі песні на вершы беларускіх аўтараў, такіх як М. Багдановіч, Р. Барадулін, У.Караткевіч, П. Броўка і інш. Цікавасць у дзяцей выклікала гульня “Угадай мелодыю” па творах беларускіх спевакоў. У канцы мерапрыемства падвялі вынікі аб значнасці роднай мовы для кожнага народа и пазнаёмілі дзяцей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. Спадзяемся, што мерапрыемства, якое мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінула абыякавым, і мы змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба ведаць і любіць. Усе прысутныя на мерапрыемстве  яшчэ раз адчулі: якая мілагучная, прыгожая родная мова.

Мова, як споведзь народа

21 лютага ў гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшоў інфарм-кактэйль “Мова, як споведзь народа”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Кожны народ – гэта непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця, і, вядома ж, мова. Беларуская мова – адна з самых старажытных славянскіх моў. З ёй непарыўна звязана імя нашага сусветна вядомага земляка – першадрукара Францыска Скарыны. Вывучаючы родную мову, людзі размаўляюць на ёй і чытаюць.

У чытачоў бібліятэкі была магчымасць актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень эрудыцыі, задаволіць сваю цікаўнасць, пашырыць кругагляд, захапіцца прыгажосцю беларускага мастацкага слова. Падчас апытання “Якое беларускае слова вы найбольш частая ўжываеце ў паўсядзённым жыцці?” у лідэры выйшлі словы “маці”, “калі ласка” і “дзякуй”. Карыстальнікам бібліятэкі была прадстаўлена этнаграфічная выстава “Нашы вытокі. Чытаем фальклор”, дзе былі прадстаўлены кнігі розных жанраў народнай творчасці.

Фальклор з’явіўся ў той час, калі пісьменства яшчэ не было, людзі не ўмелі чытаць і пісаць, таму быліны і казкі захоўваліся ў памяці людзей і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Інфармацыя на выставе дазволіла чытачам акунуцца ў далёкія часы, калі жылі нашы продкі. У ходзе мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з паняццем “фальклор”, з яго жанрамі; актыўна ўдзельнічалі ў экспрэс-віктарыне “Скажа як звяжа”. Чытачы, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, зразумелі, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.

Мова беларуская мая

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага, служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Для кожнага  беларуса роднай мовай з’яўляецца – беларуская. На жаль, у нашай краіне мала людзей карыстаюцца ёй. Хочацца, каб у свята роднай мовы гучала наша прыгожая, мілагучная беларуская мова. Таму  ў гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай у межах клуба “Беларускія традыцыі” для вучняў 9 класа ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Бабруйска” прайшоў моўны турнір “Знаўцы роднай мовы”. Дзяцей чакалі цікавыя конкурсы на веданне роднай мовы. Пераможцы атрымалі невялікія прызы і прынялі ўдзел у акцыі “Моўныя самацветы”, напісаўшы на выстаўку “Фарбы роднай мовы” сваё любімае беларускае слова.

Для дзетак ДУА “Яслі – сад №5 г. Бабруйска” у межах інавацыйнага праекта і супрацоўніцтва па духоўна-маральнаму выхаванню бібліятэкары правялі моўную віктарыну “Беларуская скарбонка”. Выхаванцы дзіцячага  садка з задавальненнем адказвалі на пытанні моўнай віктарыны, успаміналі беларускія словы, пагулялі ў гульню “Дзе чыя матуля?” і пазнаёміліся з дзіцячымі кнігамі на беларускай мове. За кемлівасць і веданне роднай мовы дзеці атрымалі ў падарунак беларускамоўныя закладкі.

Ведай мову сваю, беларус!

Вобразная, вольная,

Пявучая – мова беларуская мая!

( П. Панчанка)

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля