Казка — гэта цэлы свет, свет творчасці, радасці і дзяцінства. Вымаўляючы гэтае слова, чалавек незаўважна для сябе самога пераносіцца ў чароўнае…
Беларускай казцы быў прысвечаны літаратурны ўрок “Беларуская казка – розуму падказка”, які прайшоў у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага, у рамках праекту “Расцём беларусамі”. Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі дабра, патрыятызма; вучыць разумець дабро і зло. Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам. Дзеці даведаліся, што ўсе беларускія казкі дзеляцца на тры віды – казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Паразважалі, што такое зачын у казках і якія яны бываюць. На занятку вучні адгадвалі загадкі, складалі пазлы, гулялі ў гульні “Лепшы знаўца беларускай казкі”, “Пазнай казку па пачатку”, “Хто як голас падае?” і глядзелі беларускія казкі “Піліпок”, “Дзедава рукавічка”, “Каза-манюка”.
Падарожжы па беларускіх казках не толькі ўзбагачаюць беларускамоўны слоўнік дзяцей, але і спрыяюць іх далучэнню да беларускага фальклору.
Свежие комментарии