Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Фев 22 2018

Буду Родине служить

В рамках декады воинской славы и мужества, посвященной 100-летнему юбилею Вооружённых сил Республики Беларусь в ГБ №16 для учащихся 1 «Г», 1 «Е» классов ГУО «СШ №28 г. Бобруйска» прошла игровая программа «Буду Родине служить». В ходе мероприятия школьники узнали много нового об истории праздника, о том, кто и как защищал нашу страну, познакомились с биографией и подвигами великих героев прошлых лет, а также изучили виды и роды войск нашей современной армии. А затем школьники приняли участие в игровой программе, в которой они проверили себя на силу и выносливость, закалку и находчивость, ведь День защитника Отечества – это праздник тех, кто может подставить плечо другу, преодолеть все невзгоды и трудности. Участники состязались в таких конкурсах, как «Кашевары», «Секретное донесение», «Минёр», «Медсестра» и др. В конце мероприятия ребята смогли отдохнуть на привале возле костра под хорошую песню «Десятый наш десантный батальон».

Фев 22 2018

Родная мова, цудоўная мова

У рамках тыдня беларускай мовы «Дзіўная родная мова» у гарадской бібліятэцы №16 адбыўся дзень роднай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні  5-х класаў ДУА “СШ №28 г. Бабруйска” былі запрошаны на віртуальнае падарожжа ў беларускую мову “Родная мова, цудоўная мова”. Яны даведаліся з чаго калісьці пачыналася мова, як развівалася. А вось пазнаёміцца з некаторымі яе скарбамі вучні змаглі ў гульнёвай частцы мерапрыемства. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з навінкамі беларускамоўнай літаратуры, што выклікала ў іх сапраўдную цікавасць: большасць с прадстаўленых кніг былі выдадзены.

У гэты ж дзень вучні 9 “Д” класа ДУА “СШ №28 г. Бабруйска” прынялі ўдзел у правядзенні электроннай віктарыны-гульні “Таямніцы беларускіх слоў”.  Адказваючы на пытанні вучні змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю.

Таксама на працягу дня супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі ўсім  размаўляць на беларускай мове. Галоўнае – не саромецца недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сення размаўляеш на “трасянцы”, заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста пасбраваць адзін раз у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі размаўляць па-беларуску. І тады наша родная мова не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

Фев 22 2018

Мову родную, край свой любіце!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які накіраваны на абарону знікаючых моў. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, лягендах, паданнях, прыказках, казках, у творах мастацкай літаратуры. Выхаванню ў падрастаючага пакалення паважлівых адносін да роднай мовы  было накіравана правядзенне ў ЦДБ імя А.П.Гайдара казачна-літаратурнай гадзіны “Мову родную, край свой любіце!” для вучняў 3 “А” класа ДУА “СШ №2 г. Бабруйска”. Увазе школьнікаў была прадстаўлена прэзентацыя “Тут спрадвеку гучыць мая мова…”, відэахвілінка “Скарына – беларускі супергерой”. З цікавасцю дзеці праслухалі відэазапіс верша П.Панчанкі “Родная мова” у выкананні чытачоў бібліятэкі, а потым прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях. Завяршылася мерапрыемства праглядам беларускай народнай казкі “Як Сцёпка з панам гаварыў” у выкананні лялечнага тэатра “Пятрушка”.

Фев 22 2018

Цена зависимости – жизнь

21 февраля в городской библиотеке №16 для учащихся УО «Бобруйский государственный механико – технологический колледж» был подготовлен и проведён информационный гид «Цена зависимости – жизнь». Так как работа по профилактике асоциальных явлений требует деликатности, специальных знаний и профессиональных навыков на мероприятие был приглашен врач, психиатр – нарколог УЗ «БЦБ» «БНД» Ю.Н. Кузелко.  В своей беседе он раскрыл особенности возникновения разных видов наркомании, проинформировал  о причинах, формах и последствиях употребления наркотических веществ, раскрыл механизм влияния наркотиков на организм человека. «Наркотические вещества губительно действуют на умственные и психические способности человека, резко снижают продолжительность жизни» – подвел итог Юрий Николаевич и посоветовал учащимся вести здоровый образ жизни.  Молодые люди посмотрели видеосюжет, демонстрирующий, какие физические страдания испытывают люди, употребляющие наркотики, как коротка жизнь наркомана. Правильные ответы на вопросы интерактивной игры «Вредные привычки» показали, что молодежь владеет профилактическими знаниями по теме мероприятия.

Фев 22 2018

Аб роднай мове з захапленнем і павагай

21 лютага ў Гарадской бібліятэцы  імя А.С.Пушкіна прайшлі гучныя чытанні “Аб роднай мове  з захапленнем і павагай”, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы з уделам навучэнцаў УА «Бабруйскі аграрна-эканамічны  каледж».  Мэтай мерапрыемства было выхаваць у навучэнцаў беражлівае стаўлененне  да роднай мовы і развіць цікавасць да глыбокага вывучэння роднай мовы.

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.), а таксама прагляд відэаматэрыялаў “Цудоўная беларуская мова,»Мова пачынаецца з цябе”. У 2018 годзе адзначаецца 100-дзе з дня выдання першай беларускай граматыкі Б.Тарашкевіча. Пра асобу вядомага беларускага мовазнаўца, грамадскага дзеяча і аўтара першай граматыкі беларускай мовы для школ Браніслава Тарашкевіча навучэнцы каледжа мелі магчымасць пазнаёміцца з аповеда вядучай. На прыканцы сустрэчы ўдзельнікам свята было дадзена “10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску”, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё.

Фев 21 2018

Па-беларуску кажуць так..

У Міжнародны дзень роднай мовы ў ГБ №8 імя Е. Полацкай у межах клуба “Беларускія традыціі” адбылася гадзіна беларускай культуры “Па-беларуску кажуць так..”. Паразмаўляць, паспяваць, пачытаць вершы па-беларуску завіталі чытачы бібліятэкі, спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”, паэтка, член бабруйскага аддзялення БЛС “Полацкая ветвь” Іна Мікалаеўна Шчаглова.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, росквітам і заняпадам, абмеркавалі сучаснае становішча роднай мовы. Спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” выконвалі беларускія народныя песні, прыпеўкі. Іна Мікалаеўна Шчаглова пранікнёна прачытала свае прыгожыя беларускамоўныя вершы, заахвоціўшы і іншых ўдзельнікаў мерапрыемства прачытаць творы беларускіх класікаў па-беларуску. Цікава і з захапленнем прайшлі віктарыны “Да роднай мовы крок зрабі”, “Назаві па-беларуску”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Святло роднай мовы” і пакінулі свае самыя любімыя беларускія словы на бібліятэчным квілце “Фарбы роднай мовы”.У падарунак усе атрымалі незвычайныя закладкі з беларускімі вершамі аб Беларусі, роднай мове, з прыказкамі, прымаўкамі і цікавымі выслоўямі.

Страница 29 из 147« Первая...1020...2728293031...405060...Последняя »
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля