Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Фев 21 2018

Па-беларуску кажуць так..

У Міжнародны дзень роднай мовы ў ГБ №8 імя Е. Полацкай у межах клуба “Беларускія традыціі” адбылася гадзіна беларускай культуры “Па-беларуску кажуць так..”. Паразмаўляць, паспяваць, пачытаць вершы па-беларуску завіталі чытачы бібліятэкі, спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”, паэтка, член бабруйскага аддзялення БЛС “Полацкая ветвь” Іна Мікалаеўна Шчаглова.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, росквітам і заняпадам, абмеркавалі сучаснае становішча роднай мовы. Спевакі Народнага хора ветэранаў працы “Бобруйские зори” выконвалі беларускія народныя песні, прыпеўкі. Іна Мікалаеўна Шчаглова пранікнёна прачытала свае прыгожыя беларускамоўныя вершы, заахвоціўшы і іншых ўдзельнікаў мерапрыемства прачытаць творы беларускіх класікаў па-беларуску. Цікава і з захапленнем прайшлі віктарыны “Да роднай мовы крок зрабі”, “Назаві па-беларуску”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай “Святло роднай мовы” і пакінулі свае самыя любімыя беларускія словы на бібліятэчным квілце “Фарбы роднай мовы”.У падарунак усе атрымалі незвычайныя закладкі з беларускімі вершамі аб Беларусі, роднай мове, з прыказкамі, прымаўкамі і цікавымі выслоўямі.

Фев 21 2018

Моўны скарб роднай зямлі

У дзіцячай бібліятэцы №5 з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці і з нагоды дня роднай мовы адбылася інфарміна “Моўны скарб роднай зямлі”. Пад час мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і  духоўныя здабыткі. Вучні з дапамогай слайд-прэзентацыі “Над намі слова ўладар”, віктарыны “Мовы пяшчотнай сузор’е” і тэматычнай гульні “Незабыўныя радкі” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Шануем мову сваіх продкаў” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. А каб данесці да юных чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія мелодыі ў выкананні  ўдзельнікаў мерапрыемства.

Фев 21 2018

Сэрцам роднага слова краніся

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага прайшла акцыя “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Акцыя была праведзена з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі  да гісторыі і спадчыны свайго народа. Наведвальнікаў бібліятэкі, у прыгожа ўбранай зале, сустракалі ў нацыянальным беларускім адзенні беларус і беларусачка. На працягу ўсяго святочнага дня гучала беларуская музыка. Усім жадаючым быў праведзены экскурс у мінулае ў кутку “Сялянская хата”. Увазе гасцей былі прадстаўлены кніжныя выставы “Роднай мовы гук чароўны” і “Родная слова – вечнасці след”. Кожнаму карыстальніку прэзентаваліся і раіліся творы беларускіх пісьменнікаў, праведзены літаратурнае лато і віктарыны “Смак мовы”, “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”, прысутнічыя спаборнічалі ў конкурсе “Пазнай твор па яго пачатку” і чыталі вершы на роднай мове, за правільныя адказы чытачам выдаваліся візітоўкі і салодкі пачастунак. Развітваліся добрым настроем і шчырай усмешкай.

Фев 21 2018

Волшебный дом сказок братьев Гримм

Нет такого человека, который не любил бы сказки, особенно волшебные. Все они захватывающие, интересные, интригующие и поучительные. Из них мы впервые узнаем, что есть положительные и отрицательные герои, добро и зло. Сказки будят и развивают воображение, учат думать, чувствовать, сопереживать. Без них наша жизнь была бы намного скучнее. Именно такие сказки писали два замечательных человека – это братья Якоб и Вильгельм Гримм.

«Волшебный дом сказок братьев Гримм» – под таким названием прошел литературный аттракцион в детской библиотеке № 6 им. Н.Островского для детишек 2 «А» класса ГУО «СШ №9 г. Бобруйска». Ребятам было интересно больше узнать о великих сказочниках, которых знает и любит весь мир. Юные читатели вместе со сказочницей Василисой, вспомнили самые любимые и знакомые сказки: «Бременские музыканты», «Госпожа метелица», «Бременские музыканты»», «Рапунцель» и другие. Ребятам было интересно открывать Волшебный ларец и по предметам, угадывать из какой они сказки, отвечать на вопросы сказочной викторины, рассматривать иллюстрации. Музыка немецких композиторов и народные мелодии старой Германии помогли участникам в танцевальных импровизациях.

Фев 21 2018

З любоўю да роднага слова!

У ГБ №7 імя А.А. Шагенцукава адбыўся Дзень роднай мовы “З любоўю да роднага слова!” ў рамках якога прайшла літаратурная гадзіна «Мова народа – яго святыня». Госцем літаратурнай гадзіны была Надзея Паўлаўна Акушка, старшыня Бабруйскага літаратурнага аб’яднання “Полоцкая ветвь”, якая з вялікай асалодай і натхненнем чытала свае вершы і актыўна вяла гутарку з васьмікласнікамі ДУА “СШ №19 г. Бабруйска”. Усіх чытачоў, наведаўшых бібліятэку ў гэты дзень, супрацоўнікі заклікалі гаварыць па-беларуску. Для наведвальнікаў абанемента дзейнічала выстава “Чытайце беларускае!”, дзе былі прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў. Таксама да ўвагі чытачоў был прадстаўлены кніжны развал “Слова. Літара. Кніга”, дзе можна было знайсці значныя творы беларускіх класікаў і сучаснікаў, выдадзенных да падзей і юбілейных дат на сучасным этапе кнігадруку. У чытальнай зале працавала кніжная выстава «Дзень роднай мовы» на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы і яе развіццю. На працягу дня супрацоўнік бібліятэкі ў нацыянальным касцюме запрашала ўсіх жадаючых праглядзець відэаролікі і фільмы прысвечаныя Дню роднай мовы, а таксама паглядзець і паслухаць беларускія песні ў выкананні беларускіх гуртаў і спевакоў.

Фев 21 2018

Мы лучше города не знаем, мы чувствуем его душой

20 февраля в УК «Могилевский областной театр драмы и комедии им. В.И. Дунина-Марцинкевича» состоялось праздничное мероприятие по подведению итогов Республиканской акции «Культурная столица Беларуси», на котором УК «ЦБС г. Бобруйска» представляла выставку-фотоотчёт «Мы лучше города не знаем, мы чувствуем его душой», с целью показать проделанную работу библиотек в рамках статуса «Бобруйск – культурная столица Республики Беларусь», 630-летия основания города и 500-летия белорусского книгопечатания.

На выставке были представлены библиотечные проекты, областной семинар, можно было познакомиться с многотомным факсимильным изданием «Книжное наследие Франциска Скорины», которое подарил директор Национальной библиотеки Беларуси – Роман Степанович Мотульский, когда посетил наш город с презентацией этого уникального издания. И в завершение располагалась выставка-вертушка с рекламно-издательской деятельностью библиотек, изданных в 2017 году.

Приятным моментом было то, что УК «ЦБС г. Бобруйска» во главе с директором Стельмак О.В. наградили медалью и благодарностью, за популяризацию национальной культуры и искусства, активное участие в городских мероприятиях республиканской акции «Культурная столица года».

Статус культурной столицы открыл новые пути, новые решения библиотечных и культурных вопросов.

Страница 31 из 148« Первая...1020...2930313233...405060...Последняя »
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля