Тыдзень купалаўскіх чытанняў “Душой і сэрцам служыў Беларусі”

У гэтым годзе Беларусь адзначае 135-годдзе з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы. У бібліятэках УК “ЦБС г. Бабруйска” да гэтай падзеі быў прымеркаваны Тыдзень  купалаўскіх чытанняў “Душой і сэрцам служыў Беларусі”,  які праходзіў з 5 па 12 ліпеня.

У ЦДБ імя А. П. Гайдара на працягу тыдня была аформлена выстава-прысвячэнне “Гордасць зямлі беларускай” і  праходзіла акцыя “Як музыка, як песня ветру …”, падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць школьны лагер ДУА “СШ №2 г. Бабруйска”,  прадставілі выразнае чытанне вершаў вялікага беларускага класіка. Пры ўдзеле ў літаратурнай віктарыне “Што я ведаю пра Купалу?” карыстальнікі бібліятэкі паказалі высокі ўзровень ведаў пра жыццё і творчасць знакамітага паэта.

У рамках акцыі “Час чытаць на роднай мове”  чытачы ГБ імя А.С. Пушкіна малі  магчымасць пачуць радкі са зборнікў “Мая малітва”  і   “Спадчына”, а таксама і самі пачытаць вершы паэта. Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.  Абанемент ўпрыгожыла кніжная выстава ў нацыянальным беларускім стылі “Янкаў вянок”. Для ўсіх прысутных была падрыхтаваны  відэаэкскурс “З кутка жаданняў”, гучалі песні напісаныя на вершы Янкі Купалы, а знаёмыя з дзяцінства  радкі і мелодыі падарылі ўсім прысутным пазітыўны настрой.

У ГБ № 12 адбыўся вусны часопіс “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй паэта, узгадала яго спадчыну. Дзеці чыталі любімыя вершы, слухалі і спявалі песні, створаныя на словы Я.Купалы.

Нам без дружбы не прожить, дружбой нужно дорожить

11 июля в ЦДБ им. А. П. Гайдара  для ребят из ГУО «Детский дом г. Бобруйска» была проведена конкурсно-игровая программа  «Нам без дружбы не прожить, дружбой нужно дорожить»  с участием  кукольного театра «Петрушка». На праздник к ребятам прилетели Баба Яга и Кощей Бессмертный, чтобы украсть название волшебной страны. Но благодаря книге,  Незнайке, Буратино и весёлым мышатам, дети спасли страну волшебных сказок и вернули ей название. А еще помогло им в этом непростом деле  участие в таких играх, как «Друг познаётся в беде»,  «Хорошо – плохо»,  «Настоящий друг» и др.

Руку дружбы протяни природе

11 июля 2017 года  в целях воспитания любви к родной природе, развитию наблюдательности и интереса к окружающему миру, работниками ДБ №5 для детей  ГУО «Ясли-сад №50 г. Бобруйска» был проведен экологический час “Руку дружбы протяни природе”. Малыши отвечали на вопросы викторины «Чудеса живут в природе», с удовольствием отгадывали загадки про редких животных из Красной книги Республики Беларусь. Вместе вспоминали песенки и стихи, где присутствуют названия растений. Выставка «Мы с книгой открываем мир природы» познакомила ребят с окружающей средой нашей замечательной страны и её заповедными местами.

Увлекательное путешествие по страничкам журналов

Для детей, посещающих школьный лагерь ГУО «СШ №1 г. Бобруйска», в ЦДБ им. А.П.Гайдара состоялось увлекательное путешествие по страничкам журналов «С нами всё на свете интересно». В гости к ребятам заглянул почтальон Печкин и гости из детских журналов: Незнайка, Губка Боб, Мурзилка, Мишутка, которые познакомили с периодикой.  Дети весело провели время, поиграв в предложенные игры и конкурсы: «Укажи дорогу», «Переполох на кухне», «Игрушка-приколюшка», «В некотором царстве, в некотором государстве» и др. Побывав в стране Журналии, ребята убедились, что она очень удивительная и увлекательная.

Вялікае сэрца вялікага паэта

9 ліпеня ў ЦГБ імя М. Горкага ў рамках літаратурнай гасцёўні “Бобруйский почерк” праведзены літаратурны партрэт “Вялікае сэрца вялікага паэта”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Сустрэча прайшла ў нефармальнай абстаноўцы, паэты ўзгадалі біяграфію юбіляра, Вера Бенедзіктава і Іна Шчаглова прачыталі свае вершы-прысвячэнні. Гучалі прыгожыя купалаўскія вершы і песні на словы Янкі Купалы, якія не могуць не крануць сэрца кожнага беларуса: “Мая малітва”, “Явар і каліна” і іншыя. Дарэчы, Янка Купала працаваў некаторы час бібліятэкарам у Вільні і меў багатую ўласную бібліятэку. Янка Купала нарадзіўся 7 ліпеня, на Купалле, калі прадстаўнікі славянскіх народаў выходзяць шукаць таямнічую папараць-кветку. Іна Мікалаеўна Шчаглова прысвяціла юбіляру наступныя радкі:

Вершаў табе прысвяцілі багата,

Вобраз твой светлы стаіць уваччу.

Да віншаванняў гэтаму святу

Сціплы мой верш далучыць я хачу.

Быў гусляром ты праўдзівым і смелым,

Клікаў народ свой прачнуцца ад сноў,

Каб Беларусь ажыла, расквітнела,

Папараць-кветку шукаў і знайшоў.

Вогнішчам смелая сэрца палала,

Любы пясняр беларускай зямлі.

Песні і вершы Янкі Купалы

Папараць-кветкай даўно зацвілі.

Нам словы Купалы з маленства знаёмы

135-гадовы юбілей нацыянальных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і за яе межамі. Літаратурна-мастацкая спадчына беларускіх песняроў – велікае нацыянальнае багацце. Сёння творы Купалы і Коласа, як і ў папярэднія дзесяцігоддзі, шырока вядомы чытачам. Яны прыцягваюць чытацкую ўвагу глыбінёй думкі, праўдзівым адлюстраваннем жыцця, шчырым праяўленнем любві да чалавека, роднай старонкі, Бацькаўшчыны.

Кожны год адбываюцца Купалаўскія чытанні, якія прысвечаны   Янку Купалу – беларускаму песняру, паэту,  драматургу, які пакінуў багатую і бясцэнную спадчыну. Гэтую важную падзею не змаглі абыйсці і супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №6 імя. М.Астроўскага. Менавіта 6 і 7 ліпеня ў сценах бібліятэкі адбылася літаратурна-паэтычная акцыя “Нам словы Купалы з маленства знаёмы”. Увазе чытачоў была прадстаўлена бібліятэчная выстава “Сцяжынкамі Янкі Купалы”, на якой прадстаўлены цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэта, а таксама яго знакамітыя творы. Маленькія чытачы  таксама змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны, таму як супрацоўнікі бібліятэкі чыталі ім вершы Янкі Купалы ўслых, абмяркоўвалі іх. Вельмі прыемна было адчуваць, што дарослыя і дзеці шануюць беларускую мову, яна натхняе іх на розныя творчыя ініцыятывы.

У дзень нараджэння Народнага паэта Янкі Купалы гарадская бібліятэка № 8 імя Е. Полацкай сустракала сваіх чытачоў святочным настроем: у бібліятэцы гучалі песні і вершы паэта ў выкананні беларускіх артыстаў, а таксама творы іншых беларускіх аўтараў, прысвечаныя народнаму песняру.

На працягу дня ў рамках Тыдня купалаўскіх чытанняў “Душой і сэрцам служыў Беларусі” каля выстаўкі-постэр “Купала і Колас, вы нас гадавалі” праводзіліся невялікія агляды жыцця і творчасці Янкі Купалы, звярталася ўвага чытачоў на лепшыя ўзоры паэзіі. Цікавасць праяўлялі карыстальнікі бібіліятэкі да драматургічных твораў: асаблівы інтарэс вызвалі сучасныя сцэнічныя ўвасабленні ў Купалаўскім тэатры п’ес “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” і “Тутэйшыя”, зробленыя мастацкім кіраўніком тэатра   М. Пінігіным.

У гэты дзень чытачы даведаліся, як нашы сучаснікі ў розных краінах свету ўшаноўваюць памяць Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

 

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Генерация пароля