Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Нажмите для просмотра

Авг 07 2017

Экскурсія “Літаратурнае кальцо Бабруйска”

У 2017 годзе шырока адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Паўтысячагоддзя таму, 6 жніўня 1517 года палачанін Францыск Скарына выдаў у Празе першую беларускую кнігу “Псалтыр”. Менавіта гэтую падзею адзначылі члены літаратурнай гасцёўні «Бобруйский почерк» (ЦГБ імя М. Горкага), прайшоўшы па “літаратурным” мясцінам Бабруйска. Каля рэдакцыі газеты “Бабруйскае жыццё” узгадалі імёны беларускіх пісьменнікаў: Міхася Лынькова, С. Грахоўскага, В. Віткі, С. Басуматравай і інш.  Наведалі таксама помнік В. І. Дуніну-Марцінкевічу, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Большая частка жыцця В. Дуніна-Марцінкевіча не звязана з Бабруйскам, але ж мы, бабруйчане, ганарымся тым, што першапачынальнік беларускай драматургіі нарадзіўся на бабруйскай зямлі:

Што мне пекны Парыж, Рым прыгожы і слынны,

Што швейцарскія горы, старыя Афіны.

Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны,

Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы!

Маршрут паэтаў пралёг праз дзіцячы парк, дзе супрацоўнікі ГБ №8 імя Е. Полацкай разгарнулі інтэрактыўна-пазнавальную пляцоўку “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга”. Беларускае кнігадрукаванне, якое 500 год таму распачаў Францыск Скарына, працягваецца і сёння, і сведчаннем таму – актыўнае літаратурнае жыццё Культурнай сталіцы.

Авг 04 2017

Возвышенность живого взгляда

В городской библиотеке № 4 им. Б.М. Микулича был проведён литературно-эстетический час «Возвышенность живого взгляда», посвящённый 105-летию со дня рождения белорусского писателя  Бориса Микулича. Вот уже на протяжении трёх лет встречает читателей библиотеки портрет нашего земляка, смотрящий с экспозиции «Вечна малады пакутник», поэтому неслучайно, что местом проведения мероприятия стало фойе библиотеки. Все сотрудники познакомили гостей с нелёгкой судьбой и творчеством Бориса Михайловича, обращаясь на протяжении всего мероприятия к страничкам  произведения «Аповесць для сябе», зачитывая письма, отрывки из дневника. Звучали стихи Б. Микулича, а также посвящения нашему земляку бобруйских поэтов Валерьяна Чернецова, Веры Дудко, Веры Бенедиктовой.

Приятным подарком было выступление группы «Гармония» под руководством Пархоменко Ольги, а аккомпаниатором и инициатором концерта был Блажевич Леонид.

В завершение мероприятия для присутствующих членов «Общества друзей книг» и клуба ветеранов войны и труда «Встречи для души», а также читателей-активистов выступила с мастер-классом художница и педагог Кислёнок Людмила. Она познакомила со своим арт-проектом  «Открой город» — открытки о Бобруйске» и преподала урок рисования. Все желающие рисовали старейшее здание  в городе – бывшую Алексеевскую гимназию, где в своё время учился и работал наш любимый Борис Микулич.

Авг 04 2017

Слава кніжцы беларускай! Слава кніжным друкарам!

Любая краіна, любы народ маюць сваю насычаную падзеямі і людзьмі гісторыю. І вельмі важна выхаваць у нашчадкаў цікавасць да мінулага, да сваіх каранёў, да сваёй спадчыны. З гэтай мэтай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання дзіцячая бібліятэка №6 імя М. Астроўскага арганізавала пляцоўку ля бібліятэкі “Слава кніжцы беларускай! Слава кніжным друкарам!”. Гучала беларуская музыка і песні, усе жадаючыя мелі магчымасць акунуцца ў атмасферу старажытных часоў, апрануцца ў касцюм Францыска Скарыны, паспрабаваць пісаць гусіным пяром. Арганізаваная фотазона давала магчымасць захаваць сябе ў вобразе знакамітага  першадрукара. Да ўвагі мінакоў і наведвальнікаў бібліятэкі былі прадстаўлены кніжная выстава “Да вытокаў сваіх дакрануцца”, выстава-выктарына “Асветнікі зямлі беларускай” і інтэлектуальная гульня “Гонару нашага вытокі”. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы, закладкі са звесткамі аб беларускіх асветніках  і святочны настрой.

Авг 04 2017

Уважайте светофор

На территории ГУО «ДЦРР № 72 г. Бобруйска» городская библиотека №16 провела урок безопасности «Уважайте светофор». Ребята дружно отвечали на непростые вопросы викторины «Дорожный калейдоскоп», показав хорошее знание правил дорожного движения, а также принимали активное участие в играх и конкурсах: «Мы — шоферы», «Мы едем, едем, едем!», «Автомобили и гаражи», «Разрешается-запрещается» и др. В конце мероприятия библиотекарь пожелала ребятам, чтобы они были внимательными на дороге и строго соблюдали правила дорожного движения.

Авг 03 2017

Мульты-пульты – цудоўная краіна

Лета – гэта час адпачынку і вясёлых адкрыцяў. А які беларускі часопіс падорыць дзецям новыя веды і добры настрой?  Зразумела, часопіс “Вясёлка”, які змяшчае на сваіх старонках не толькі казкі, апавяданні, загадкі, вершы, але і цікавыя веды. Напрыклад аб тым, як ствараюцца мультфільмы, якія так любяць маленькія дзеці. Менавіта мультфільмам і было прысвечана чарговае мультымедыйнае падарожжа з Васем Вясёлкіным “Мульты-пульты – цудоўная краіна”, якое адбылося 3 жніўня ў Дзіцячай бібліятэцы №6  імя М.Астроўскага. Дзеці і ўсе жадаючыя маглі даведацца як ствараюцца мультфільмы, аб дзейнасці кінастудыі Беларусьфільм, пазнаёміцца з сучаснымі мастакамі-мультыплікатарамі. Усім разам было  цікава паглядзець беларускія мультфільмы. Хочацца адзначыць, што на мерапрыемстве акрамя дзяцей прысутнічалы і дарослыя, якім таксама як і дзецям   прыемна  было  правесці  вольны  час у бібліятэцы.

Паглядзець беларускія мультфільмы з Васем Вясёлкіным могуць усе жадаючыя  кожны дзень у 12:00  аж да 18 жніўня.

Авг 03 2017

500-гадовы юбілей першай друкаванай беларускай кнігі

2017 год багаты на юбілейныя даты, сярод якіх самая значная – 500-гадовы юбілей першай друкаванай беларускай кнігі. Гэтая гадавіна нагадвае, што паўтысячы гадоў таму на нашым небасхіле, асвятліўшы цемру Сярэднявечча, узышла зорка Францыска Скарыны, якога час паклікаў на вялікую справу – падараваць нашым продкам першую друкаваную кнігу.

6 жніўня 1517 года – дзень нараджэння беларускага кнігадруку, у чэшскай Празе ўбачыла свет першая друкаваная кніга Францыска Скарыны — “Псалтыр”.

Гарадская бібліятэка №8 імя Е. Полацкай запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з інтэрактыўнай выставай “Сусвет Скарыны”, а таксама з верасня па кастрычнік наведаць беларускамоўныя культурна-асветніцкія заняткі праекта “Кніжкіна гісторыя”, каб пазнаёміцца з асобай Францыска Скарыны і яго кніжнай спадчынай.

 

 

Страница 99 из 148« Первая...102030...979899100101...110120130...Последняя »
Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля