Ад Каляд да Пакроў

Дзіцячая бібліятэка  №6 імя М.  Астроўскага для вучняў 10 класа ДУА «СШ № 11 г. Бабруйска», у рамках этнаграфічнага праекта «Да вытокаў душой дакрануцца», правяла  гадзіну беларускай культуры «Ад Каляд да Пакроў», у час якога вучні пазнаёміліся з народным каляндаром беларусаў. Беларускія народныя святы маюць даўнюю гісторыю. Зараз, з больш пільным вывучэннем мінулага, яны перажываюць другое нараджэнне. Да XX стагоддзя са славянскіх народаў каляндарная абраднасць больш за ўсё захавалася ў беларусаў. У ёй, як нідзе, праяўляецца векавая культура нацыі. Бо абрад – гэта і песня, і танец, і драматычнае дзейства. Пра ўсё гэта, а таксама аб традыцыях святкавання святаў: Каляд, Масленіцы, Вялікадня і іншых даведаліся вучні падчас правядзення гадзіны беларускай культуры. Важна, каб сучасныя падлеткі і моладзь ведалі народную культуру і змаглі зберагчы яе традыцыі і перадаць будучым пакаленням.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля