Сустрэча з артыстамі Народнага тэатра ДУК ”Палац мастацтваў г.Бабруйска”

У ЦГБ імя М. Горкага адбылася сустрэча з артыстамі Народнага тэатра ДУК ”Палац мастацтваў г.Бабруйска” пад кіраўніцтвам С.А. Карбоўскага, якія паказалі свой спектакль “Збянтэжаны Саўка”. Надакучыла вясковаму мужыку Саўке, што яго жонка Магрэта ўвесь час скардзіцца на сваю цяжкую жаночую долю, муж, маўляў, зусім яе не шануе. І вось аднойчы Саўка ўзяў і прапанаваў Магрэце памяняцца месцамі… Гэты немудрагелісты сюжэт быў прадстаўлены самадзейнымі артыстамі яскрава і запамінальна. Гледачоў уразіла гульня Людмілы Савіцкай (Магрэта), яе спевы, прыказкі і прымаўкі, а таксама памяркоўнасць і самабытнасць Славы Мікульскага (Саўка). Дарэчы, для афармлення “сцэны” былі выкарыстаны розныя рэчы беларускага побыту, якія ў вялікай колькасці знаходзяцца ў калекцыі Вячаслава Мікульскага, гэта самавар, прыстасаванні для прасавання бялізны, чыгункі і іншае. На жаль, гледачоў сабралася не вельмі многа, але гэта спрыяла стварэнню нейкай асаблівай, утульнай, нават сямейнай атмасферы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля