Ён першы сеяў зярняты…

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай з лютага месяца пачала працаваць выстава-постэр “Ён першы сеяў зярняты…”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння першага беларускага класіка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Выстава змяшчае фотаздымкі асобы пісьменніка і яго кніг, выдадзеных пры жыцці і апошніх гадоў выдання, факсіміле яго твораў, невялікія подпісы і анатацыі.

Постэры знаёмяць карыстальнікаў бібліятэкі з мясцінамі, дзе нарадзіўся пісьменнік і дзе пражыў свае сталыя гады: у сваіх думках і вершах ён неаднойчы звяртаецца да мілага сэрцу дома і родных наваколіц. Розным бакам дзейнасці нашага выдатнага земляка прысвечаны постэры: “Стваральнікі першай беларускай нацыянальнай оперы”, “Таленавіты перакладчык”, “Гарэзлівая, смешная, пазнавальная “Пінская шляхта” і інш. Чытачы бібліятэкі даведаюцца, што В. Дунін-Марцінкевіч быў не толькі пачынальнікам новай беларускай літаратуры, дзейнасць яго была шматграннай. Ён быў адметным драматургам, экспромтным паэтам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам, таленавітым акторам, яркім публіцыстам, бацькам патрыятычнага сямейства, перакананым асветнікам.

Выстава-вернісаж “Першы беларускі класік – мой зямляк” з’яўляецца працягам тэмы. На ёй змешчаны дакументы з работамі беларускіх мастакоў, прысвечаныя Дуніну-Марцінкевічу і яго творы. Каля выставы-постэр для чытачоў бібліятэкі праводзяцца міні-агляды жыцця, літаратурнай і грамадскай дзейнасці Беларускага Дудара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля