Тут парасткі яго жыцця

У ЦГБ імя М. Горкага адбылася тэатралізаваная сустрэча “Тут парасткі яго жыцця”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння нашага слыннага земляка В. І. Дуніна-Марцінкевіча. У біяграфіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча шмат невядомага, цяжка тлумачальнага, бо не захаваліся ўсе архіўныя справы, прайшло шмат часу. Але самае галоўнае, нарадзіўся першапачынальнік беларускай драматургіі на нашай бабруйскай зямлі. Да творчасці пісьменніка мае непасрэднае дачыненне УК “Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі  імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча” (які з 1977 года носіць яго імя). На сцэне тэатра пастаўлены спектаклі па матывах твораў “Пінская шляхта”, “Залёты”, “Ідылія”. На сустрэчы прысутнічалі вучні 9 класаў, якія зараз вывучаюць па школьнай праграме “Пінскую шляхту”, і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Усе прысутнічыя з задавальненнем не толькі ўзгадалі няпросты жыццёвы шлях пісьменніка, але і паглядзелі ўрывак са спектакля “Ідылія”, які прадставілі артысты Сяргей Баброўнік (Навум Прыгаворка), Вольга Матвеева (Юлія), А.А. Парфяновіч (бацька Юліі). Такім чынам тэатр на кароткі час “пераехаў” у бібліятэку, за что ім вялікі дзякуй.

Дарэчы, запрашаем наведаць экспазіцыю «Я, выхаванец бабруйскага павета…», разгорнутую ў чытальнай зале нашай бібліятэкі (вул. Савецкая, 64), каб дакрануцца да творчасці пісьменніка, якога У. Сыракомля назваў “сапраўдным гладыятарам” на арэне беларускай літаратуры, бо В.І. Дунін-Марцінкевіч пачаў пісаць на беларускай мове ў той час, калі яна была забаронена. А напрыканцы, згадаем радкі песні з п’есы “Ідылія”:

О, край мой любы, мой родны!

Ты знаеш думак прычыны.

Тут, як у раі, аздобна

Ціснуцца дзецтва ўспаміны…

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля