В. Дунін-Марцінкевіч і нацыянальная драматургія

У гарадской бібліятэцы №7 імя А.А. Шагенцукава для ўдзельнікаў клуба “У солдата выходной” прайшоў літаратурны вечар “В. Дунін-Марцінкевіч і нацыянальная драматургія”, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, заснавальніка нацыянальнай драматургіі і тэатра. У ходзе мерапрыемства вайскоўцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам Вікенція Іванавіча. Яго творчасць сапраўды з’яўляецца яркім прыкладам таго, як няпроста было пачынаць пісаць па-беларуску, як нялёгка адраджалася і сцвярджала сябе новая беларуская літаратура. Для Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча мастацкая творчасць была справай усяго жыцця, ён аддаваў сябе стварэнню тэатра, напісанню драм, камедый, лібрэта, опер, выявіў сябе ў паэзіі і прозе. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу на такіх значных творах як “Ідылія”, “Пінская шляхта”, “Залёты”, вайскоўцы з цікавасцю прагледзелі ўрыўкі з аднаіменных спектакляў, а таксама пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй “Шляхі-дарогі В. Дуніна-Марцінкевіча”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля