Асаблівасці беларускага народнага адзення

ЦДБ імя А.П.Гайдара сумесна з аддзелам мастацкай творчасці ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска” ў рамках школы творчасці “Свет тваіх запапленняў” правяла пазнавальны ўрок “Асаблівасці беларускага народнага адзення” для вучняў 5 “А” класа ДУА “СШ № 2 г. Бабруйска”. У госці да вучняў прыйшла Юлія Літвінава — майстар па вырабу беларускага народнага  адзення. Яна пазнаёміла дзяцей з паняццем “касцюм”, які ўключае ў сябе бялізну, хатнюю і верхнюю вопратку, галаўныя ўборы, абутак і аксэсуары (паясы, пальчаткі, сумкі, ювелірныя ўпрыгожванні), якія ў спалучэнні ствараюць адзіны мастацка-стылявы комплекс адзення канкрэтнага гістарычнага перыяду, распавяла аб рэгіянальных асаблівасцях беларускага народнага адзення. Супрацоўнік бібліятэкі расказаў гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы і пазнаёміў дзяцей з літаратурай, якая была прадстаўлена на бібліятэчнай выставе “Мова народа – крыніца чыстая”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля