Моўны скарб роднай зямлі

У дзіцячай бібліятэцы №5 з мэтай папулярызацыі моўнай і культурнай разнастайнасці і з нагоды дня роднай мовы адбылася інфарміна “Моўны скарб роднай зямлі”. Пад час мерапрыемства вучням нагадалі, што мова – частка нацыянальнай культуры і гістарычнай спадчыны, што дзякуючы ёй працягваюць існаваць векавыя традыцыі і  духоўныя здабыткі. Вучні з дапамогай слайд-прэзентацыі “Над намі слова ўладар”, віктарыны “Мовы пяшчотнай сузор’е” і тэматычнай гульні “Незабыўныя радкі” дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая. Кніжная выстава “Шануем мову сваіх продкаў” прапанавала падборку вядомых твораў класікаў беларускай літаратуры. А каб данесці да юных чытачоў прыгажосць і непаўторнасць беларускага слова на працягу мерапрыемства гучалі знакамітыя беларускія мелодыі ў выкананні  ўдзельнікаў мерапрыемства.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля