Сэрцам роднага слова краніся

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага прайшла акцыя “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Акцыя была праведзена з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і выхавання павагі  да гісторыі і спадчыны свайго народа. Наведвальнікаў бібліятэкі, у прыгожа ўбранай зале, сустракалі ў нацыянальным беларускім адзенні беларус і беларусачка. На працягу ўсяго святочнага дня гучала беларуская музыка. Усім жадаючым быў праведзены экскурс у мінулае ў кутку “Сялянская хата”. Увазе гасцей былі прадстаўлены кніжныя выставы “Роднай мовы гук чароўны” і “Родная слова – вечнасці след”. Кожнаму карыстальніку прэзентаваліся і раіліся творы беларускіх пісьменнікаў, праведзены літаратурнае лато і віктарыны “Смак мовы”, “І прыгожа льецца па прасторы слова беларускай мовы”, прысутнічыя спаборнічалі ў конкурсе “Пазнай твор па яго пачатку” і чыталі вершы на роднай мове, за правільныя адказы чытачам выдаваліся візітоўкі і салодкі пачастунак. Развітваліся добрым настроем і шчырай усмешкай.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля