Аб роднай мове з захапленнем і павагай

21 лютага ў Гарадской бібліятэцы  імя А.С.Пушкіна прайшлі гучныя чытанні “Аб роднай мове  з захапленнем і павагай”, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы з уделам навучэнцаў УА “Бабруйскі аграрна-эканамічны  каледж”.  Мэтай мерапрыемства было выхаваць у навучэнцаў беражлівае стаўлененне  да роднай мовы і развіць цікавасць да глыбокага вывучэння роднай мовы.

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што родная мова – генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў класікаў беларускай літаратуры (Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка і інш.), а таксама прагляд відэаматэрыялаў “Цудоўная беларуская мова,”Мова пачынаецца з цябе”. У 2018 годзе адзначаецца 100-дзе з дня выдання першай беларускай граматыкі Б.Тарашкевіча. Пра асобу вядомага беларускага мовазнаўца, грамадскага дзеяча і аўтара першай граматыкі беларускай мовы для школ Браніслава Тарашкевіча навучэнцы каледжа мелі магчымасць пазнаёміцца з аповеда вядучай. На прыканцы сустрэчы ўдзельнікам свята было дадзена “10 парад, як пачаць размаўляць па-беларуску”, бо трэба размаўляць на роднай мове, каб яна не адыйшла ў нябыт і ў забыццё.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля