Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы

У ГБ № 8 імя Е. Полацкай для вучняў 8 “А” класа ДУА “СШ №18 г. Бабруйска” у межах акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу” быў праведзены літаратурны час “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы”, да 210-годдзя з дня нараджэння нашага знакамітага пісьменніка, першага беларускага прафесійнага літаратара В. Дуніна-Марцінкевіча. Вучні пазнаёміліся з радавым дрэвам Дуніных, пачулі легенду аб тым, адкуль з’явіўся іх род і якія незвычайныя людзі былі ў сям’і Вінцэнта. Зрабілі віртуальную вандроўку па мясцінах, дзе прайшло дзяцінства, юнацкія і сталыя гады беларускага дудара, пазнаёміліся з асобамі, якія былі побач з Вінцэнтам і разам з ім стваралі беларускую літаратуру, спрыялі росквіту беларускага нацыянальнага мастацтва. Быў зроблены міні-агляд творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, пад час якога навучэнцы пазнаёміліся з п’есамі “Пінская шляхта”, “Ідылія”, “Залёты” і іх увасабленнем на сцэне беларускіх тэатраў. У заключэнне мерапрыемства вучні агледзелі выстаўку-постэр “Ён першы сеяў зярняты…”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля