Лапці рэха даўніны, або брэнд сучаснасці

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Свая цудоўная спадчына ў беларускага народа. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне. Яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне – найважнейшая этнічная прыкмета. З мэтай выхавання павагі да сваіх каранёў, любові да роднага краю, а таксама да Году малой радзімы, у рамках праекта “Вяртанне да вытокаў” у дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага для вучняў 5 “Б” класа ДУА “СШ №11 г. Бабруйска” прайшоў агляд-прэзентацыя “Лапці рэха даўніны, або брэнд сучаснасці”. Дзеці дазналіся, як выглядалі, як апраналіся беларусы,  што ільняное белае адзенне з саматканкі спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да смерці і што сама назва – Беларусь паходзіць ад таго, што ўлюбёным колерам адзення беларусаў быў белы. Прысутнічыя прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Льнаводы”, з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны, а таксама прадэманстравалі народныя касцюмы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля