Беларускія пісьменнікі – дзецям

У межах тыдня дзіцячай кнігі  ЦДБ імя А. П. Гайдара правяла для вучняў, якія наведваюць школьны лагер ДУА “СШ №2 г. Бабруйска”, мультымедыйны часопіс “Беларускія пісьменнікі – дзецям”. Юныя чытачы, акунуўшыся ў свет дзівосных кніг, мараць і фантазуюць, робяцца вынаходнікамі і адкрывацелямі, падарожнічаюць па фантастычных краінах і вучацца рабіць добрыя ўчынкі. Багацце беларускай дзіцячай літаратуры было  прадстаўлена ў выглядзе электроннай прэзентацыі, з якой дзеці даведаліся аб  творчасці  сучасных майстроў дзіцячай літаратуры: А. Карлюкевіча, Г. Аўласенкі, У.Ліпскага, Р. Баравіковай, Я. Жабко, Я. Галубовіча і інш. Дзеці з цікавасцю разглядалі прыгожыя беларускія кнігі не толькі на экране, але і ў сваіх руках. Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны буктрэйлер па кнізе Вольгі Гапеевай “Сумны суп”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
*
Генерация пароля